| Югася Каляда, пісьменьніца на плоце ( @ 2009-10-13 22:58:00 |
| Entry tags: | верш |
НОВАЕ ЖЫЦЬЦЁ
Ня болей за ілюзію адчай,
нібыта лёс атручаны мінулым,
бо можна новае жыцьцё пачаць:
прайсьці да гаража дваром паснулым,
завесьці рухавік, прыбіўшы сон
аскомай распушчальнай кавы ў роце,
на трасе разагнацца да дзьвюхсот
і не круціць стырно на павароце.