Home

ВІТАЮ!

  • Feb. 11th, 2011 at 10:55 PM
Канцэпцыя Жэжэшэчкі - лытдыбр з фоткамі. :)

сістэмнае паведамленьне )

Цалую, заўжды вашая,
Ю :)

НОВЕ ЖИТТЯ

  • Nov. 27th, 2009 at 1:54 PM
Не більше, ніж ілюзія, чуття,
що долю вже отруєно минулим,
нове почати просто-бо життя:
пройти до гаражу двором поснулим,

двигун завести, перебивши сон
оскомою цупкою кави в роті,
на трасі розігнатись до двохсот
і відпустить кермо на повороті.


Зь беларускай пераклаў Алег Коцараў.
Шаноўная публіка! Сэнсацыя! Толькі адзін выступ! Зноўку на арэне цырка - Югася Каляда!

У праграме: клаўнада, цуды эквілібрыстыкі на абцасах, паветраная гімнастыка, пакладаньне галавы ў пашчу дзікага ільва.

Бонус: прыжкі праз запаленыя обручы, раздача сланоў. А таксама: салодкая вата, фотаздымкі з какаду, спэцыяльна навучаныя малпачкі.

Прасьцей кажучы: у суботу а 18:05 я выступацьму ў Галерэі Ў (двор дома "Подзьвіг народа", ня блытаць зь "Неўміручы"): сьвяціцьму каленкамі і чытацьму вершы. Усіх буду радая бачыць! Салют!
БАТАРЕЯ ДЛЯ НОУТА SAMSUNG R50!

ПОЛЦАРСТВА ЗА БАТАРЕЮ!


Я хожу с удлинителем в сумочке - как вам это нравится? Вместо "Здравствуйте" говорю "Где у вас розетка?" Я уже близка к тому, чтобы спамить минскбай.

ЗНОЎКУ НА АРЭНЕ

  • Nov. 16th, 2009 at 12:25 AM
ГРУЗІЦЕ ВЕРШЫ БОЧКАМІ

маладыя літаратары з Харкава выступяць у Менску
28 лістапада (субота) а 18:00

у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А,
(ст. м. «Плошча Перамогі», у двары дома «Подзвіг народа»)

у рамках фестываля «Кніга як арт-аб’ект»
пры падтрымцы ўкраінскага выдавецтва «Смолоскип»
адбудзецца творчая акцыя літаб’яднання «Бочка» (Харкаў, Украіна).

Выступаюць: Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў.

Праводзіць вечарыну Югася Каляда (Гомель).

Уваход вольны.




Дзякуючы шэрагу літаратурных акцый і фестываляў украінская публіка ўжо знаёмая з беларускімі аўтарамі-«двухтысячнікамі». Час і ўкраінскім паэтам разведаць літаратурную абстаноўку ў Мінску, пацешыць беларускага чытача-слухача сучаснай украінскай паэзіяй «ужывую».

«Бочкавая» лірыка

Украінская аўдыторыя шчыра палюбіла харкаўскіх «бачкароў» (удзельнікаў мультымастацкага праекта «Бочка»).

глядзець у вочы харкаўскім паэтам )

Цягнік «Харкаў-Менск» едзе праз Гомель

Адказную місію ўкаціць «Бочку» ў беларускі культурны кантэкст узяла на сябе гомельская пісьменніца Югася Каляда, якая правядзе вечарыну. Прагучаць узаемапераклады украінскай і беларускай актуальнай паэзіі.

глядзець у вочы Югасі )

Кантакты: Югася Каляда +375447950188; Ігар Зарудка (“Бочка”)+380683451846 zarudko@bigmir.net, Аляксандра Дынько y.kniharnia@gmail.com (КнігарняЎгалерэі)+375298722635, +375447545891.</b>

НАЯЦЬ ПАМ

  • Nov. 15th, 2009 at 10:37 PM
Eugenie ‎(21:24):я яго вывучу наяць )пам
Eugenie ‎(21:24):*факін тачпад*

Я на новым ноўце шчэ не зусім асвоілася. Напрыклад, у мяне курсор скача як шалены. Праз што камунікацыя з мной у мэсэнджэрах ператвараецца для маіх суразмоўцаў у суцэльны цырк.

[22:06:02] evguenia2: и снова здравствуйте
кохановснина хочет нырятькая хочет нырять, п

кохановская, говорю, хочет нырять

[22:06:30] Alexander: ?!?

[22:06:32] evguenia2: и панина хочет нырять

[22:06:33] Alexander: ты что пьёшь? [22:06] evguenia2: кохановснина хочет нырятькая
Запиши это где-нибудь.

Привет, Кохановсина!
Как дела Кохановсина! А ты Кохановсина, приличная кохановсина, как я посмотрю...

Tags:

Ну, здагадайцеся з аднога разу, хто ж гэты адважны дайвер на дне акіяна басэйна, зафіксаваны ў момант націсканьня на інфлятар?

Я ў Менску, калі ў Гомель - ня ведаю, у шырокія інтэрнэты трапляю зрэдку й несістэмна, лісты чытаю з затрымкай і адказваю па магчымасьці. Ну, калі што, тэлефоны мае вы ведаеце. Цьомы.
Сюжэтны тупік; незажыўлены шнар,
якога з аблічча ня зьдзерці;
тады рэжысэр выпраўляе сцэнар
сіндромам раптоўнае сьмерці.

Закінуты сквер як балотны аер.
Чужы лістападаўскі горад
маршрутам нязнаным выводзіць яе
пад вокны каханкі ягонай.

Ні злосьці, ні рэўнасьці ашалелай -
спроба пазбавіцца болю,
спатоліць тугу незнаёмых, але
адной аб'яднаных любоўю.

А той, - ліхтароў мірганулі агні, -
сюжэтам прыбраны далёка, -
пачуць іх ня можа, убачыць ані
праз даўкую вату аблокаў.

Tags:

Эстафета ад [info]ku_palinka:

1. Акуляры для цябе - гэта каб лепш бачыць або сродак стварэння вобразу?
-3 на кожным воку :) Калі бязь іх нельга абысьціся, то хай тады працуюць на вобраз. Час ад часу акуляры мяне задзёўбваюць, і пачынаецца пэрыяд лінз.

2. Што табе дала праца ў школе?
Пытаньне зэ бэст, даўно чакала :) Дакладнае разуменьне, як функцыянуе дзяржаўны адміністратыўны апарат; што робіцца з пастановай міністэрства, пакуль яна дойдзе да нізу, і як ідуць угору справаздачы. Уяўленьне аб праўдзівым ўзроўні прававой культуры насельніцтва. Штодзённае трываньне моцнай плыні скіраванага на цябе негатыву, і разуменьне, як гэта адольваць. Веданьне, што такое нелюбімая праца і як можна зьнішчаць сваё жыцьцё па звыклай завядзёнцы. Жалезнае абяцаньне самой сабе, што болей ніколі ў мяне ня будзе начальства.

3. Раскажы гісторыю свайго літаратурнага псеўданіма.
Югася - памяншальная форма Яўгеніі, а Каляду ў 17 гадоў прыдумала. Але і цяпер прыдумала б тое самае.

4. Што для цябе найлепшы экстрым і адрэналін?
Я люблю, калі мне страшна! Першая паездка па горадзе за стырном (тут на рэфлексіі часу не было, мяне накрыла, калі я прыпаркавалася), самотны начны шпацыр пустым дачным пасёлкам увосень... З парашутам абавязкова прыгну; а калі пасьля першага разу ня перастану баяцца, то прыгну яшчэ раз :)

5. А каго ты раіш пачытаць сваім знаёмым?
Я тут сяброўцы параіла "Сто гадоў...", а яна сказала, што гэта "сантабарбара нейкая". Вось з гэтай нагоды свае парады трымаю пры сабе.

ПОД ЛУГАНСКОМ РОДІЛСЯ

  • Oct. 26th, 2009 at 6:17 PM
Выходжу я неяк у шырокія Інтэрнэты - і што я там бачу? Сваю фотку ў шортах на траве, на фоне розных дачных пабудоваў. А найцікавейшае - гэта подпіс пад фоткай: "Typical Ukrainian Girl". Ріальні шоке! Галоўнае, не магу даўмецца, што ж я там сымбалізую. Бо Рашн Гёрл падабралі цывільную, гарадзкую, у шапачцы; а тыпікал укрэніан, значыцца, няхай валяецца на траве на фоне сарая з галімай мабілай? Баба Яга супраць.

Утыкнуць, якая я была рыжая тры гады таму

Tags:

РАНІЦА

  • Oct. 22nd, 2009 at 10:49 AM

Ашчадна сьвеціцца вакно
калі прачнуцца да відна
як чорна-белае кіно
бязгучнае:
                сьпіны сьцяна,

раскрытай даланёй рука,
рэльеф западзінаў вачэй,
пакуль сутонная рака
канапы рэчышчам цячэ,

але брыняюць гарачэй,
касуюць манахром начы
нос,
     губы,
            ранішняя шчэць,
прышчэпка воспы на плячы.

Tags:

ПРІКОЛЫ НАШЕГО ГОРОДКА

  • Oct. 20th, 2009 at 2:54 PM
Беларусбанк купляе грыўны па 200, а Белаграпром - па 320. Прадаюць абодва па 350. Такая вось цікавая розьніца, а я раней яе не заўважала, бо взагалі не зважала на гэты рабаўнічы абменны курс. Параўнайце: на вакзале ў Чарнігаве па невыгодным курсе 8,1 мяняю 20 баксаў (дапусьцім), атрымліваю 162 грыўны. 20 баксаў мяняць на беларускія па 2 725 - атрымліваецца 54 500. 162 мяняю на беларускія па 320 - 51 840, а па 200 - 32 400. Што за прыкол Беларусбанка?

ДЗІКІ ВІНАГРАД

  • Oct. 17th, 2009 at 1:47 AM
Аголены гвалтоўна сквер,
зь якога вецер лісьце зьдзер,
прадзьмуў алеі.
Але прыгожа паміраць
умее дзікі вінаград:
ён чырванее.

Ён лозы ўчэпіста прасьцяг
ва ўсе бакі, барвовы сьцяг
шчасьлівай эры,
ён лезе ўгору да краёў,
ён расьцякаецца крывёй
сваіх артэрый

па сьценах тых дамоў, дзе мы
пад анальгетыкам зімы
стаім, нямыя,
у шкло ваконнае ілбом,
пакуль зьмяняеца любоў
гіпатэрміяй.

Tags:

Хадзіла ў школу забірала працоўную кніжку (не прайшло і паўгады), якая увесь час валялася на падваконьні ў маім былым кабінэце. Запоўніла, дапоўніла, дырэктарам падпісала.

Дома заўважыла, што забылася пячаткі паставіць. Сур'ёзнае стаўленьне да дакумэнта адсутнічае як такое. Правільна, дзе ж яму ўзяцца, калі я працоўную кніжку ўсё жыцьцё ўласнаручна запаўняю.

НОВАЕ ЖЫЦЬЦЁ

  • Oct. 13th, 2009 at 10:58 PM
Ня болей за ілюзію адчай,
нібыта лёс атручаны мінулым,
бо можна новае жыцьцё пачаць:
прайсьці да гаража дваром паснулым,

завесьці рухавік, прыбіўшы сон
аскомай распушчальнай кавы ў роце,
на трасе разагнацца да дзьвюхсот
і не круціць стырно на павароце.

Tags:

Multicolor Search Lab

  • Oct. 3rd, 2009 at 1:03 PM
Калі гэтая штука паказвае вынік, у мяне ад шчасьця перахоплівае подых:


Сёньня на Радыё Свабодзе літаратурны Дзень блогера, пачатак а 16 гадзіне; то бок, а 16 гадзіне карэта ператворыцца ў гарбуз на сайце зьявяцца нашыя творы.

UPD: Ну вось і мой аповед.

*ой, зараз да мяне па спасылцы людзі прыйдуць, а ў мяне тут непрыбрана, я па-хатняму ў цяльняшцы хаджу...*
:)

Profile

космонавт
[info]magdalena_jo_jo
Югася Каляда, пісьменьніца на плоце

Advertisement

Я комета, лечу к вам.
Сейчас где-то, завтра там.



free counters
Powered by LiveJournal.com